Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 П а с т а н о в а

 15 мая 1995 г. N 254

 г.Мiнск


АБ АДАБРЭННI I ПРАДСТАЎЛЕННI НА РАТЫФIКАЦЫЮ РАШЭННЯ
АБ АСНОВАХ МЫТНЫХ ЗАКАНАДАЎСТВАЎ ДЗЯРЖАЎ-УДЗЕЛЬНIЦ
САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Адобрыць i накiраваць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь для
прадстаўлення на ратыфiкацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь
Рашэнне аб Асновах мытных заканадаўстваў дзяржаў-удзельнiц
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, якое было падпiсана ў г.Алматы 10
лютага 1995 г.


Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр