Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 П а с т а н о в а

 30 чэрвеня 1995 г. N 348

 г.Мiнск


АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ УЗАЕМНЫМ ПРЫЗНАННI I ЭКВIВАЛЕНТНАСЦI
ДАКУМЕНТАЎ АБ АДУКАЦЫI, ВУЧОНЫХ (НАВУКОВЫХ) СТУПЕНЯХ I ЗВАННЯХ

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Прыняць прапанову Мiнiстэрства адукацыi i навукi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб узаемным прызнаннi i
эквiвалентнасцi дакументаў аб адукацыi, вучоных (навуковых) ступенях
i званнях.
 Упаўнаважыць Мiнiстра адукацыi i навукi Стражава Васiлiя
Iванавiча на вядзенне перагавораў i падпiсанне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь названага Пагаднення.