ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лютага 2006 г. № 297

Аб перадачы акцый закрытага акцыянернага таварыства «Белтэрмінал» з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць Брэсцкай вобласці

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Перадаць бязвыплатна ў месячны тэрмін з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць Брэсцкай вобласці 11 444 акцыі закрытага акцыянернага таварыства «Белтэрмінал» (намінальная вартасць акцыі 1000 рублёў) агульнай вартасцю 11 444 000 рублёў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым распараджэнні рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».

Дзяржаўнаму камітэту па авіяцыі і Брэсцкаму аблвыканкому ва ўстаноўленым парадку ажыццявіць перадачу-прыёмку дадзеных акцый.