Кабiнет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 5 кастрычнiка 1995 г. N 542
 г. Мiнск

АБ ЗАКЛЮЧЭННI ДАГАВОРА ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫI АБ СТВАРЭННI НАВУКОВА-
ТЭХНIЧНЫХ I IНФАРМАЦЫЙНА-КУЛЬТУРНЫХ
ЦЭНТРАЎ

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры i друку, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i iншымi зацiкаўленымi мiнiстэрствамi,
аб заключэннi Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Расiйскай Федэрацыi аб стварэннi навукова-тэхнiчных i
iнфармацыйна-культурных цэнтраў.

 Упаўнаважыць Мiнiстра культуры i друку Бутэвiча Анатолiя
Iванавiча на вядзенне перагавораў i падпiсанне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь названага Дагавора.

Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр