Кабiнет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 6 сакавiка 1996 г. N 173 г.Мiнск


 Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
 i Саюзным урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславii аб стварэннi
 Мiжурадавай Беларуска-Югаслаўскай камiсii па
 гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Прыняць прапанову Мiнiстэрства знешнiх эканамiчных сувязей,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Саюзным урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславii аб стварэннi Мiжурадавай
Беларуска-Югаслаўскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму
супрацоўнiцтву.
 Упаўнаважыць Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Сiнiцына Леанiда
Георгiевiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь гэтага
Пагаднення.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр