ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 красавіка 1996 г. № 229

Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай падтрымцы культуры

У мэтах захавання гістарычна створанага тыпу традыцыйнай культуры і яе матэрыяльнай базы, забеспячэння далейшага развіцця культуры, адаптацыі яе да сучасных сацыяльна-эканамічных умоў Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Міністэрству культуры, Міністэрству фінансаў сумесна з аблвыканкомамі і Мінскім гарвыканкомам распрацаваць прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнай культурнай палітыкі і механізм іх мэтавага фінансавання з улікам мясцовых культурных традыцый, інтарэсаў і запатрабаванняў розных катэгорый насельніцтва, этнанацыянальных асаблівасцей і сацыяльна-эканамічных магчымасцей і да 1 кастрычніка 1996 г. унесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.