Кабiнет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 19 красавiка 1996 г. N 271

 г.Мiнск


 АБ УЗВЯДЗЕННI ПОМНIКА-БЮСТА В.К.БЯЛЫНIЦКАМУ-БIРУЛЮ
 Ў г.МАГIЛЁВЕ

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры i Магiлёўскага
аблвыканкома аб узвядзеннi ў г.Магiлёве помнiка-бюста народнаму
мастаку БССР i РСФСР Бялынiцкаму-Бiрулю Вiтольду Каэтанавiчу.

 2. Функцыi заказчыка па вырабу скульптуры ўскласцi на
Мiнiстэрства культуры, па выкананню праектных i агульнабудаўнiчых
работ - на Магiлёўскi аблвыканком.
 Фiнансаванне работ па ўвядзенню помнiка-бюста
В.К.Бялынiцкаму-Бiрулю ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства
культуры i Магiлёўскага аблвыканкома.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр