Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 28 мая 1996 г. N 346 г.Мiнск

 АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ
 БЕЛАРУСЬ I ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ АБ
 САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ
 АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Прыняць прапанову Мiнiстэрства знешнiх эканамiчных сувязей,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб заключэннi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Чэшскай
Рэспублiкай аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый.

 Упаўнаважыць Мiнiстра знешнiх эканамiчных сувязей Марынiча
Мiхаiла Афанасьевiча на падпiсанне дадзенага Пагаднення.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр