Савет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 16 чэрвеня 1997 г. N 714 г.Мiнск


 АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI ВУЧОНАГА-ЭТНОГРАФА, ФАЛЬКЛАРЫСТА
 I МОВАЗНАЎЦА БАГДАНОВIЧА АДАМА ЯГОРАВIЧА

===

 У мэтах увекавечання памяцi вучонага-этнографа, фалькларыста i
мовазнаўца Багдановiча Адама Ягоравiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Прыняць прапанову Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, падтрыманую
Мiнскiм аблвыканкомам i Мiнiстэрствам культуры, аб узвядзеннi ў 1997
годзе помнiка-бюста А.Я.Багдановiчу ў гарадскiм пасёлку Халопенiчы
Крупскага раёна.

 2. Фiнансаванне работ, звязаных з праектаваннем i ўстаноўкай
помнiка-бюста А.Я.Багдановiчу, ажыццявiць са сродкаў бюджэту Мiнскай
вобласцi i Крупскага раёна.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг