САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 30 снежня 1997 г. N 1744 г.Мiнск


 АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI АКАДЭМIКА Л.I.КIСЯЛЕЎСКАГА

===

 У мэтах увекавечання памяцi заслужанага дзеяча навукi i тэхнiкi
БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмiй СССР i БССР, акадэмiка Акадэмii
навук БССР Кiсялеўскага Леанiда Iванавiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i Мiнскаму
гарвыканкому ўстанавiць мемарыяльную дошку на будынку Iнстытута
малекулярнай i атамнай фiзiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
па вул.Ф.Скарыны, 15 (г.Мiнск).

 2. Фiнансаванне расходаў, звязаных з вырабам мемарыяльнай
дошкi, ажыццявiць за кошт сродкаў Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi, устаноўку дошкi i яе адкрыццё - за кошт сродкаў Мiнскага