ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 лютага 2006 г. № 175

Аб вызваленні В.С.Сергіенкі ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення па пытаннях абароны і праваахоўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і пераводзе на гэту пасаду Дз.У.Кірушчанкі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць 10 лютага 2006 г. Сергіенку Віктара Сцяпанавіча ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення па пытаннях абароны і праваахоўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

2. Перавесці з 13 лютага 2006 г. Кірушчанку Дзмітрыя Уладзіміравіча на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення па пытаннях абароны і праваахоўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка гэтага ўпраўлення.