Кабiнет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 21 сакавiка 1996 г. N 199

 г.Мiнск


 АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI ЗАСЛУЖАНАЙ АРТЫСТКI РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ АДАМЕЙКА М.У.

===

 У мэтах увекавечання памяцi Адамейка Марыi Уладзiмiраўны,
заслужанай артысткi Рэспублiкi Беларусь, салiсткi Дзяржаўнага
акадэмiчнага народнага хору iмя Г.I.Цiтовiча, Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Мiнскаму аблвыканкому ўстанавiць мемарыяльную дошку на
будынку сельскага Дому культуры вёскi Жыцькава Барысаўскага раёна.

 2. Прыняць да ведама, што ўстаноўка мемарыяльнай дошкi будзе
ажыццяўляцца за кошт сродкаў Мiнскага аблвыканкома.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр