Кабiнет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 21 сакавiка 1996 г. N 200

 г.Мiнск


 АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА АБ СУМЕСНАЙ ДЗЕЙНАСЦI Ў ГАЛIНЕ
 КIНЕМАТАГРАФII I ВIДЭАМАСТАЦТВА ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
 КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАМIТЭТАМ РАСIЙСКАЙ
 ФЕДЭРАЦЫI ПА КIНЕМАТАГРАФII НА 1996 - 1997 ГАДЫ

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства культуры, узгодненай з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi аб падпiсаннi
Пратакола аб сумеснай дзейнасцi ў галiне кiнематаграфii i
вiдэамастацтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i
Камiтэтам Расiйскай Федэрацыi па кiнематаграфii на 1996 - 1997 гады.

 2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць неабходныя меры па
выкананню дадзенай пастановы.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр