Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 3 студзеня 1995 г. N 2 г.Мiнск


 АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ ПА СВЯТКАВАННЮ
 Ў РЭСПУБЛIЦЫ 50-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГI
 Ў ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ

===

 У сувязi са святкаваннем у рэспублiцы 50-годдзя Перамогi ў
Вялiкай Айчыннай вайне Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 1. Перанесцi рабочы дзень з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая
1995 г.
 2. Мiнскаму гарвыканкому сумесна з Мiнiстэрствам абароны,
Мiнiстэрствам сацыяльнай абароны, Мiнiстэрствам культуры i друку,
Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў падрыхтаваць i
правесцi 7 мая 1995 г. у мiнскiм Палацы спорту ўрачысты сход i
святочны канцэрт майстроў мастацтваў, прысвечаныя 50-годдзю Перамогi
ў Вялiкай Айчыннай вайне.