САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 1 сакавiка 1993 г. N 112 г.Мiнск


 АБ АДАБРЭННI I ПРАДСТАЎЛЕННI НА РАТЫФIКАЦЫЮ ПАГАДНЕННЯ
 АБ ЗАСНАВАННI МIЖДЗЯРЖАЎНАГА БАНКА

===

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Адобрыць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў i Нацыянальнага
банка аб ратыфiкацыi Пагаднення аб заснаваннi Мiждзяржаўнага банка,
падпiсанага ў г.Мiнску 22 студзеня 1993 г.
 Прадставiць указанае Пагадненне на ратыфiкацыю ў Вярхоўны Савет
Рэспублiкi Беларусь.


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко