Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                         П А С Т А Н О В А

                    13 красавiка 1995 г. N 203

                             г. Мiнск


АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

===

     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Прыняць прапанову  Дзяржаўнай iнспекцыi Рэспублiкi  Беларусь па
ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны,  узгодненую  з  Мiнiстэрствам
замежных  спраў,  Мiнiстэрствам   культуры  i  друку,  Мiнiстэрствам
юстыцыi  i  Камiтэтам  па  архiвах  i  справаводству,  аб падпiсаннi
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i урадам Рэспублiкi
Польшча  аб  супрацоўнiцтве   ў  галiне  аховы  гiсторыка-культурнай
спадчыны.

     Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнай  iнспекцыi Рэспублiкi Беларусь
па   ахове  гiсторыка-культурнай   спадчыны  Бубноўскага    Дзмiтрыя
Сямёнавiча  падпiсаць  ад  iмя  Урада  Рэспублiкi  Беларусь названае
Пагадненне.


Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь                              М.Чыгiр