Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 П а с т а н о в а

 4 лiпеня 1995 г. N 358

 г.Мiнск


АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI П.П.РАГАВОГА

===

 У мэтах увекавечання памяцi заслужанага дзеяча навукi
Беларускай ССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii БССР, акадэмiка Акадэмii
навук БССР Рагавога Паўла Пракопавiча Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Акадэмii навук Беларусi i Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць
мемарыяльную дошку на доме N 17 па праспекту Ф.Скарыны ў г.Мiнску, у
якiм жыў П.П.Рагавой у 1960-1984 гадах.


Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч