Кабiнет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 19 верасня 1996 г. N 618

 г.Мiнск


 АБ УЗВЯДЗЕННI ПОМНIКА-БЮСТА П.В.МАСЛЕНIКАВУ Ў г.МАГIЛЁВЕ

===

 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Адобрыць прапанову Мiнiстэрства культуры i Магiлёўскага
аблвыканкома аб узвядзеннi ў г.Магiлёве помнiка-бюста народнаму
мастаку Беларусi Масленiкаву Паўлу Васiльевiчу.

 2. Прыняць да ведама, што функцыi заказчыка, фiнансаванне
праектных i агульнабудаўнiчых работ па вырабу i ўзвядзенню
помнiка-бюста П.В.Масленiкаву ажыццяўляе Магiлёўскi аблвыканком.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр