САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 30 кастрычнiка 1993 г. N 751 г.Мiнск


 АБ АДАБРЭННI I ПРАДСТАЎЛЕННI НА РАТЫФIКАЦЫЮ ПАГАДНЕННЯ АБ
 ПЕРШАЧАРГОВЫХ МЕРАХ ПА АБАРОНЕ АХВЯР УЗБРОЕНЫХ КАНФЛIКТАЎ

===

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Адобрыць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў аб ратыфiкацыi
Пагаднення аб першачарговых мерах па абароне ахвяр узброеных
канфлiктаў, падпiсанага ў г.Маскве 24 верасня 1993 г.
 Прадставiць названае Пагадненне на ратыфiкацыю ў Вярхоўны Савет
Рэспублiкi Беларусь.


 Першы намеснiк Старшынi
 Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
 Беларусь М.Мяснiковiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко