САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 5 лiстапада 1993 г. N 756 г.Мiнск


 АБ РАТЫФIКАЦЫI СТАТУТА САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ

===

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Адобрыць Статут Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, прыняты 22
студзеня 1993 г. у г.Мiнску, i прадставiць яго на ратыфiкацыю ў
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь з наступнымi агаворкамi:

 1. Па артыкулах 11-15 раздзела III "Калектыўная бяспека i
ваенна-палiтычнае супрацоўнiцтва" Рэспублiка Беларусь заяўляе, што
прымяненне Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi iншых
дзяржаў - членаў Садружнасцi, роўна як размяшчэнне i прымяненне
ўзброеных сiл другiх дзяржаў - членаў СНД на тэрыторыi рэспублiкi,
без дазволу Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь не дапускаецца.