ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 сакавіка 2006 г. № 374

Аб узнагароджанні М.В.Дабжынскай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел ва ўдасканальванні стылю дакументаў, асабісты ўклад у арганізацыю падрыхтоўкі пасяджэнняў Савета Міністраў і Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагародзіць загадчыка пратакольнага сектара пратакольна-выдавецкага аддзела ўпраўлення справаводства Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Дабжынскую Марыю Вітольдаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.