САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 19 лiпеня 1993 г. N 476 г.Мiнск


 АБ АДАБРЭННI I РАТЫФIКАЦЫI ДАГАВОРА ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ
 БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ ГЕРМАНIЯЙ АБ
 САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ

===

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Адобрыць i прадставiць на ратыфiкацыю ў Вярхоўны Савет
Рэспублiкi Беларусь Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i
Федэратыўнай Рэспублiкай Германiяй аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i
ўзаемнай ахове iнвестыцый, падпiсаны 2 красавiка 1993 г. у г.Боне.


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко