ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 сакавіка 2006 г. № 397

Аб камандзіраванні А.М.Курлыпы і В.І.Паўлава ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 29 сакавіка па 1 красавіка 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра фінансаў Курлыпу Аляксандра Міхайлавіча і намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Паўлава Валерыя Іванавіча для ўдзелу ў нарадзе па пытаннях удасканальвання і рэфармавання органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, фінансавага забеспячэння і пераходу на адзіную сістэму аплаты працы органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.