АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПРЫНЦЫПАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА ПА ЗАБЕСПЯЧЭННЮ ПРАВОЎ АСОБ, ЯКIЯ НАЛЕЖАЦЬ ДА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, узгодненую з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi, аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб прынцыпах супрацоўнiцтва па забеспячэнню правоў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей.
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Краўчанку Пятра Кузьмiча на правядзенне перагавораў з Урадам Эстонскай Рэспублiкi па ўзгадненню названага Пагаднення.