УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 красавіка 2006 г. № 195

Аб прысваенні Р.А.Дзямко ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь»

За шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе рэспублікі, заслугі ў павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоіць члену Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях Дзямко Рыгору Аляксеевічу ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».