ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2006 г. № 430

Аб узнагароджанні дзяржаўнай навуковай установы «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За распрацоўку схем развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл БССР, нацыянальных стратэгій устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, метадалагічных праблем макраэканамічнага прагназіравання і рэгулявання беларускай эканомікі, прапаноў па рэалізацыі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэнню эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі, комплекснаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў і ў сувязі з 75-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць дзяржаўную навуковую ўстанову «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.