ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 красавіка 2006 г. № 455

Аб назначэнні А.А.Дзюжава генеральным канструктарам па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і вызваленні ад гэтых абавязкаў В.А.Шурынава

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Назначыць генеральным канструктарам па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзюжава Андрэя Анісімавіча, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў Шурынава Валянціна Аляксеевіча ў сувязі з пераходам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Генеральнаму дырэктару вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» па ўзгадненню з Міністэрствам прамысловасці ў двухтыднёвы тэрмін заключыць з А.А.Дзюжавым адпаведны кантракт.