ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 сакавіка 2006 г. № 19

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 1994 г. № 32

У адпаведнасці з падпунктам 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 1994 г. № 32 «Аб зацвярджэнні Тыпавых правілаў прыёму ў прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь».