УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 красавіка 2006 г. № 216

Аб узнагароджанні В.С.Нямковіча медалём «За працоўныя заслугі»

За значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’ектаў сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння ўзнагародзіць начальніка будаўнічага ўпраўлення № 55 адкрытага акцыянернага таварыства «Салігорскпрамбуд» Нямковіча Васілія Сямёнавіча медалём «За працоўныя заслугі».