ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 19 лютага 2001 г. № 62

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПРАВЯДЗЕННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА
ФЕСТЫВАЛЮ АЎТАРСКАЙ ПЕСНI "МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ" СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ I СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ У 2001 ГОДЗЕ

 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", планам работы
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь на I паўгоддзе 2001 года,
зацверджаным Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь 22 снежня 2000
г., i ў мэтах далейшага развiцця i прапаганды жанру аўтарскай песнi
загадваю:
 Зацвердзiць Палажэнне аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю
аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
у 2001 годзе (прыкладаецца).

Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ

 ЗАЦВЕРДЖАНА
 Загад Мiнiстэрства адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь
 19.02.2001 № 62

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю аўтарскай
 песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i
 сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у 2001 годзе

 1. Асноўнымi мэтамi i задачамi рэспублiканскага фэстывалю
аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
у 2001 годзе (далей - фестываль) з'яўляюцца:
 эстэтычнае выхаванне навучэнскай моладзi;
 адкрыццё новых творчых талентаў у жанры аўтарскай песнi сярод
навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў;
 садзейнiчанне творчаму росту маладых аўтараў i выканаўцаў;
 далучэнне навучэнскай моладзi да паэтычнай i песеннай
творчасцi.
 2. Першы этап фестывалю праводзiцца прафесiянальна-тэхнiчнымi i
сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi ў рамках
аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў.
 3. Лепшыя выканаўцы аўтарскай песнi накiроўваюцца
прафесiянальна-тэхнiчнымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi
ўстановамi на другi этап фестывалю ў лютым для ўдзелу ў абласных i
Мiнскiм гарадскiм аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнай творчасцi
навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў.
 4. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта запрашаюць для ўдзелу ў рамках
аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў.
 5. Журы конкурсу другога этапа вызначае лепшых аўтараў i
выканаўцаў з лiку навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў.
 6. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта па вынiках другога этапа
аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
вызначаюць i накiроўваюць у лютым 2001 года лепшых аўтараў i
выканаўцаў аўтарскай песнi сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных
i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў для ўдзелу ў заключным
этапе фестывалю.
 7. Па прапанове журы другога этапа сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы накiроўваюць лепшых аўтараў i выканаўцаў сярод
навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў для ўдзелу ў
заключным трэцiм этапе фестывалю.
 8. Заключны трэцi этап фестывалю аўтарскай песнi праводзiцца
16-18 сакавiка 2001 г. у Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установе
"Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".
 9. Журы другога этапа фестывалю вызначае для ўдзелу ў трэцiм
этапе не больш як 20 пераможцаў ад кожнай вобласцi i горада Мiнска.
Колькасны састаў удзельнiкаў заключнага трэцяга этапа фестывалю не
павiнен перавышаць 150 чалавек.
 10. Кожны ўдзельнiк выконвае 2-3 творы аўтарскай песнi.
Удзельнiкi павiнны прадставiць членам журы друкаваныя тэксты
выконваемых твораў з указаннем аўтараў слоў i музыкi.
 11. Не дапускаюцца ў якасцi музычнага суправаджэння
электраiнструменты i фанаграмы.
 12. Журы заключнага трэцяга этапа фестывалю фармiруецца
Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установай "Цэнтр мастацкай
творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва" з вядучых бардаў Беларусi,
музыкантаў, паэтаў.
 13. На ўсiх этапах фестывалю журы вылучае ўдзельнiкаў у
наступных намiнацыях:
 аўтарская (паэтычная i музычная асновы твораў);
 выканаўчая (вакал i валоданне музычным iнструментам);
 ансамблi (выбар рэпертуару, лепшая аранжыроўка твора i
сцэнiчная культура).
 14. Праезд удзельнiкаў на фестываль i назад бяруць на сябе
камандыруючыя навучальныя ўстановы.
 15. Фiнансаванне выдаткаў на правядзенне заключнага этапа
фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
 16. У мэтах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывалю праводзiцца
ўзнагароджванне прызамi па кожнай намiнацыi (1-3 месцы, па 1
заахвочвальнаму прызу ў кожнай намiнацыi).
 17. Заключны канцэрт пераможцаў фестывалю адбудзецца 18
сакавiка 2001 г. у Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установе
"Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".