ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 красавіка 2006 г. № 484

Аб выдзяленні Міністэрству статыстыкі і аналізу грашовых сродкаў

У адпаведнасці з пунктам 1.2 артыкула 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2005 года «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2006 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у красавіку 2006 г. з рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Міністэрству статыстыкі і аналізу 360 млн. рублёў для забеспячэння выканання першачарговых мерапрыемстваў па нармалізацыі работы Мінскага гарадскога ўпраўлення статыстыкі.

2. Міністэрству па надзвычайных сітуацыях і Міністэрству фінансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых у адпаведнасці з дадзенай пастановай.