ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 красавіка 2006 г. № 487

Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Лясным Агенцтвам Швецыі па пытанню супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства лясной гаспадаркі, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Лясным Агенцтвам Швецыі па пытанню супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі.