ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 красавіка 2006 г. № 502

Аб узнагароджанні У.У.Лазарэвіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя і значны асабісты ўклад у арганізацыю і аказанне лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі ўзнагародзіць галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Рэчыцкая цэнтральная раённая бальніца» Лазарэвіча Уладзіміра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.