ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 сакавіка 2004 г. № 4
Аб парадку правядзення конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый
Утратило силу постановлением Министерства культуры Республики Беларусь от 26 февраля 2014 г. № 7 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/28453 от 20.03.2014 г.) <W21428453>
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23 июля 2010 г. № 22 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/22701 от 23.08.2010 г.) <W21022701>
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Конкурсны адбор рэжысёрскіх эксплікацый праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з мэтай прыцягнення рэжысёраў для ажыццяўлення эксперыменту ў галіне тэатральнага мастацтва, выяўлення і падтрымкі найбольш цікавых з’яў у творчым пошуку моладзі праз выдзяленне ім дзяржаўных заказаў на пастаноўку арыгінальных, высокамастацкіх спектакляў у тэатрах рэспублікі.