ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 красавіка 2006 г. № 512

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і адкрытым акцыянерным таварыствам «Нафтагазавая кампанія «РуссНефть» аб супрацоўніцтве ў нафтахімічнай галіне Рэспублікі Беларусь і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, узгодненую з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублiкi Беларусь і адкрытым акцыянерным таварыствам «Нафтагазавая кампанія «РуссНефть» аб супрацоўніцтве ў нафтахімічнай галіне Рэспублікі Беларусь і падпісанні гэтага Пагаднення.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублiкi Беларусь і адкрытым акцыянерным таварыствам «Нафтагазавая кампанія «РуссНефть» аб супрацоўніцтве ў нафтахімічнай галіне Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца)*.