Савет Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 13 чэрвеня 1997 г. N 704

 г.Мiнск


 АБ МЕРАХ ПА СТВАРЭННЮ МУЗЕЯ СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

===

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнскiм гарвыканкомам i Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай
маёмасцю i прыватызацыi аб бязвыплатнай перадачы будынка былога
кiнатэатра "Беларусь" з камунальнай уласнасцi г.Мiнска ў
рэспублiканскую ўласнасць з наступнай перадачай яго ў распараджэнне
Мiнiстэрства культуры для рэканструкцыi i прыстасавання пад Музей
сучаснага выяўленчага мастацтва.

 2. Мiнiстэрству культуры i Мiнскаму гарвыканкому ажыццявiць
фiнансаванне праектных работ Музея сучаснага выяўленчага мастацтва
за кошт пазабюджэтных сродкаў.

 3. Мiнiстэрству эканомiкi, Мiнiстэрству фiнансаў уключыць у