ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 студзеня 2005 г. № 4/3/1

Аб III рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванню насельніцтва ў 2004–2005 гадах

З мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на пашырэнне экалагічнай асветы насельніцтва, выхаванне пачуцця адказнасці за стан навакольнага асяроддзя і ўзмацненне дзейнасці бібліятэк у гэтым напрамку, у адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1586, Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Палажэннем аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ: