ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 сакавіка 2005 г. № 6

Аб рэспубліканскім конкурсе на стварэнне п’ес для тэатра

Утратило силу постановлением Министерства культуры Республики Беларусь от 12 июня 2013 г. № 33 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/27658 от 01.07.2013 г.) <W21327658>

У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Пытанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь», і ў мэтах узбагачэння рэпертуару тэатраў новымі творамі беларускай драматургіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю па правядзенні рэспубліканскага конкурсу на стварэнне п’ес для тэатра.