ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 красавіка 2006 г. № 529

Аб камандзіраванні А.Ю.Міхневіча ў Федэратыўную Рэспубліку Германія

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 21 па 23 красавіка 2006 г. у Федэратыўную Рэспубліку Германія намесніка Міністра замежных спраў Міхневіча Аляксандра Юр'евіча для ўдзелу ў беларуска-германскай партнёрскай канферэнцыі «Чарнобыль папярэджвае» і адкрыцця ў Мемарыяльным комплексе «Равенсбрук» памятнай дошкі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.