ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 красавіка 2006 г. № 533

Аб узнагароджанні І.І.Вялеські, М.У.Кажэўкі і В.В.Кісяля Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне будаўніцтва, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагародзіць электразваршчыка 6 разраду будаўнічага ўпраўлення № 5 адкрытага акцыянернага таварыства «Будтрэст № 1» Вялеську Івана Іванавіча, начальніка будаўнічага ўпраўлення № 19 гэтага акцыянернага таварыства Кажэўку Мікалая Уладзіміравіча і начальніка будаўнічага ўпраўлення № 4 названага акцыянернага таварыства Кісяля Валянціна Васільевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.