ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 красавіка 2006 г. № 534

Аб узнагароджанні В.С.Шукшына Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За добрасумленную працу, выніковую дзейнасць па грамадска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, прапаганду міру і дружбы паміж народамі ўзнагародзіць намесніка старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Шукшына Валерыя Сцяпанавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.