ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 мая 2006 г. № 583

Аб узнагароджанні С.А.Касцючэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За паспяховае выкананне задач, пастаўленых перад банкаўскай сістэмай Рэспублікі Беларусь, прафесійнае майстэрства ўзнагародзіць старшыню праўлення «Пріорбанк» адкрытага акцыянернага таварыства Касцючэнку Сяргея Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.