САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 2 лiпеня 1993 г. N 431 г.Мiнск


 АБ МЕРАХ ПА АДРАДЖЭННЮ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ I
 РАЗВIЦЦЮ г.НЯСВIЖА

===

 Улiчваючы выключную каштоўнасць, значнае месца i ролю ў
агульнанацыянальнай гiсторыка-культурнай спадчыне старажытнага
горада Нясвiжа i ў мэтах ажыццяўлення праграмы рэстаўрацыi помнiкаў,
актыўнага выкарыстання iх у культурным жыццi рэспублiкi Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, Мiнскага
аблвыканкома, Нясвiжскага райвыканкома аб стварэннi на базе
палацава-паркавага ансамбля г.Нясвiжа i iншых помнiкаў гiсторыi i
культуры горада нацыянальнага гiсторыка-культурнага запаведнiка
"Нясвiж" з падпарадкаваннем яго Мiнiстэрству культуры.

 2. Лiчыць мэтазгодным надаць палацава-паркаваму ансамблю