ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 мая 2006 г. № 283-ПСР3

Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Навіны Старадарожчыны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці органаў мясцовага самакіравання ўзнагародзіць дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Навіны Старадарожчыны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.