ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 красавіка 2006 г. № 40

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з падпунктам 4.20 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, і з мэтай удасканалення працэдуры праходжання атэстацыі педагагічнымі работнікамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь, зацверджанае загадам Міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1995 г. № 456 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя ВНУ) Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб кваліфікацыйным экзамене», у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2000 г. № 55 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 8, 8/4526; 2003 г., № 8, 8/8939) наступныя дапаўненні і змяненні: