Палажэнне аб арганiзацыi сукупнай сеткi бiблiятэк Рэспублiкi Беларусь

Утратило силу приказом Министерства культуры Республики Беларусь от 31 октября 2014 г. № 182

I. Агульныя палажэнні

1.1. Гэта палажэнне вызначае агульныя прынцыпы арганізацыі і размяшчэння бібліятэк на тэрыторыі рэспублікі, з’яўляецца нарматыўным дакументам для мясцовых органаў улады, міністэрстваў, ведамстваў, арганізацый, якія маюць бібліятэкі.

1.2. Асноўнай мэтай арганізацыі сукупнай сеткі бібліятэк з’яўляецца максімальнае набліжэнне кнігі да месца жыхарства, работы, вучобы, адпачынку, лячэння насельніцтва; рацыянальнае размяшчэнне бібліятэк і бібліятэчных рэсурсаў; забеспячэнне ўзаемадзеяння паміж імі.

1.3. Арганізацыя сеткі і размяшчэнне бібліятэк павінны адпавядаць наступным умовам:

– забяспечваць раўнацэннае абслугоўванне насельніцтва незалежна ад месца пражывання, работы, вучобы;