ПАЛАЖЭННЕ АБ IМЯННЫХ ПРЭМIЯХ У ГАЛIНЕ ТЭАТРАЛЬНАГА
 МАСТАЦТВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
 БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ТЭАТРАЛЬНЫХ ДЗЕЯЧАЎ
 ___________________________________________________________
 Утратило силу приказом Министерства культуры Республики
 Беларусь от 24 ноября 2010 г. № 180 _

 Зацверджана: пастанова калегii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
 Беларусь 24.10.1996 N 7.п.2, Прэзiдыум Рады БСТД 25.09.1996 N 3

 Iмянныя прэмii Мiнкультуры Рэспублiкi Беларусь i БСТД у галiне
тэатральнага мастацтва прысуждаюцца за яркiя творчыя дасягненнi
беларускага тэатральнага мастацтва па наступных намiнацыях:

 1. Прэмiя iмя Ларысы Александроўскай прысуждаецца за творчыя
дасягненнi артыстам i пастаноўшчыкам спектакляў музычных тэатраў
(артысты оперы, артысты аперэты, артысты балета, рэжысёры,
балетмайстры, кампазiтары, лiбрэтысты, мастакi-сцэнографы).

 2. Прэмiя iмя Iгната Буйнiцкага прысуджаецца за творчыя
дасягненнi артыстам драматычных тэатраў.

 3. Прэмiя iмя Яўсцiгнея Мiровiча прысуждаецца за творчыя
дасягненнi пастаноўшчыкам спектакляў драматычных тэатраў (рэжысёры,
драматургi, сцэнографы, кампазiтары, балетмайстры).

 4. Прэмiя iмя Любовi Мазалеўскай прысуждаецца за творчыя
дасягненнi ў галiне тэатральнага мастацтва для дзяцей (артысты,
рэжысёры, мастакi-сцэнографы, дырыжоры, кампазiтары, балетмайстры,
тэатральныя педагогi, арганiзатары тэатральнай справы).

 5. Прэмiя iмя Кандрата Крапiвы прысуждаецца драматургам,
тэатральным крытыкам, тэатразнаўцам.
 Пачынаючы з 1997 года на кожныя два наступныя каляндарныя гады
вызначана адна прэмiя па кожнай намiнацыi. Прэмii прысуджаюцца
толькi iндывiдуальна з уручэннем прыза "Натхненне" (бронзавая
статуэтка, аўтарская работа беларускага мастака Мiколы Байрачнага),
дыплома i грашовай прэмii ў памеры 15 мiнiмальных заработных плат
кожная. Прэмiяльны фонд ствараецца са сродкаў фонду БСТД, сродкаў
Мiнкультуры Беларусi ў роўных долях, а таксама пры дапамозе
спонсараў.
 Iмянная прэмiя па кожнай намiнацыi прысуджаецца толькi пры
наяўнасцi дастойных кандыдатаў. Пры адсутнасцi дастойных кандыдатаў
iмянная прэмiя па той цi iншай намiнацыi не прысуджаецца, а
грашова-прэмiяльны фонд пры гэтым захоўваецца.

 ЗАЦВЕРДЖАНА ЗАЦВЕРДЖАНА
 Пастанова калегii Прэзiдыум Рады БСТД
 Мiнiстэрства культуры 25.09.1996 N 3
 Рэспублiкi Беларусь
 24.10.1996 N 7.п.2

 Парадак вылучэння кандыдатур,
 неабходныя дакументы i
 парадак прысуджэння прэмiй

 1. Кандыдатаў на атрыманне iмянных прэмiй у галiне тэатральнага
мастацтва вылучаюць:
 - мастацкiя рады тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў;
 - творчыя саюзы i iншыя грамадскiя арганiзацыi.
 Вылучаныя кандыдатуры выносяцца на разгляд камiсii па
прысуджэнню iмянных прэмiй Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
i Беларускага саюза тэатральных дзеячоў (дадатак 2).
 Прапановы прымаюцца да 1 студзеня бягучага года, разглядаюцца
да 1 сакавiка бягучага года.

 2. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi 2/3 складу
камiсii, простай большасцю галасоў пры тайным галасаваннi. Яно
зацвярджаецца пастановай калегii Мiнкультуры i Радай Прэзiдыума
БСТД.
 Прэмii ўручаюцца ў Мiжнародны Дзень тэатра - 27 сакавiка.
 Пастанова аб прысуджэннi iмяных прэмiй публiкуецца i
абвяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi.

 3. У камiсiю па прысуджэнню iмянных прэмiй афармляецца
Прадстаўленне, у якiм падрабязна ў тэкставых, фота i iншых
матэрыялах пераканаўча абасноўваецца права кандыдата быць вылучаным
на атрыманне iмянной прэмii. Пры неабходнасцi членам камiсii
прадастаўляецца магчымасць дадатковага разгляду дасягненняў
кандыдата па месцы яго дзейнасцi ў арыгынальным выглядзе.

 4. Склад камiсii зацвярджаецца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi
Беларусь i Старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў i
падлягае перагляду праз кожныя 4 гады дзейнасцi.
 Старшыня камiсii i яго намеснiк выбiраюцца членамi камiсii
тайным галасаваннем.


 ___________________________________________________________