ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 мая 2006 г. № 612
Аб камандзіраванні А.А.Паўлоўскага ў г. Рыгу (Латвійская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 16 па 17 мая 2006 г. у г. Рыгу (Латвійская Рэспубліка) Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча для ўдзелу ў рабочай сустрэчы з кіраўніком пагранічнай установы Латвійскай Рэспублікі.