Урад
 Рэспублiкi Беларусь

 ПАСТАНОВА

 27 снежня 1996 г. N 835

 г.Мiнск


 АБ IЛЬГОТНЫХ МАЛААБ'ЁМНЫХ КАНТЭЙНЕРНЫХ ПЕРАВОЗКАХ
 ДАКУМЕНТАЎ ДЛЯ КАМПЛЕКТАВАННЯ БIБЛIЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ
 I ПЕРАСЫЛЦЫ ДАКУМЕНТАЎ БIБЛIЯТЭКАМ ПА МIЖБIБЛIЯТЭЧНАМУ
 АБАНЕМЕНТУ ПА РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

===

 У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб бiблiятэчнай
справе ў Рэспублiцы Беларусь" Урад Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Устанавiць з 1 студзеня 1997 г. iльготныя, у памеры 50
працэнтаў ад устанаўлiваемых у адпаведнасцi з заканадаўствам, тарыфы
на паслугi сувязi па малааб'ёмных кантэйнерных перавозках дакументаў
для камплектавання бiблiятэчных фондаў i перасылцы дакументаў
бiблiятэкам па мiжбiблiятэчнаму абанементу па Рэспублiцы Беларусь.

 2. Мiнiстэрству фiнансаў у двухмесячны тэрмiн сумесна з
Мiнiстэрствам культуры разгледзець пытанне аб кампенсацыi
прадпрыемствам сувязi недаатрыманых сум даходаў пры ажыццяўленнi
малааб'ёмных кантэйнерных перавозах дакументаў для камплектавання
бiблiятэчных фондаў i перасылкi дакументаў бiблiятэкам па
мiжбiблiятэчнаму абанементу i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку
прапановы ва Урад Рэспублiкi Беларусь.


 Выконваючы абавязкi
 Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг