ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 мая 2004 г. № 33
Аб зацвярджэнні Палажэння аб прыёмнай камісіі ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі
Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 23 марта 2006 г. № 23 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/14459 от 24.05.2006 г.) <W20614459>
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Об образовании» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб прыёмнай камісіі ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі, што дадаецца.
2. Прызнаць страціўшым сілу Палажэнне аб прыёмнай камісіі вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 г. № 65 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 14, 8/7674).